Пра беларусаў-гультаёў, змагара-алігарха і кітайскую павестку Мінска — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Калі вы думаеце, што прадпрыемствы лёгкай прамысловасці ў Беларусі перажываюць (ужо шмат гадоў) не лепшыя часы праз тое, што “дорага і не модна”, напрыклад, ці праз санкцыі і несучаснае абсталяванне, то вы памыляецеся. Справа ў тым, што беларусы мала працуюць. Прыйдуць на працу — і то каву з гарбатай п’юць, то на перакуры ходзяць, а не працуюць 8 гадзін, не падымаючы галавы. Але праблемы не толькі ў Беларусі — у Расіі, якую яшчэ інакш як бензакалонкай не называлі, скончыўся бензін. Злыя языкі кажуць, што ўсё праз вайну з Украінай. У іншых краінах, праз іншую вайну, праблемы іншыя, але не меншыя — не хапае калійных угнаенняў…
Ці сапраўды праблемы ў “Камволя” праз дрэнных працаўнікоў, і чаму чыноўнікі пачалі гаварыць мовай прапагандыстаў? Што прывяло ў Мінск расійскага алігарха Мазепіна, і як можа Лукашэнка прымаць таго, каго вінаваціў у фінансаванні пратэстаў 2020 года? Што здарылася з бензінам на расійскіх запраўках, і чым так цікавая Беларусь Кітаю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 12:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.