Пра інстытут рэпутацыі, права на памылку і права “крытыкі збоку” — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Выбары ў Каардынацыйную раду практычна пачаліся. Прынамсі ўсе, хто вырашыў далучыцца да працэсаў, гэтае памкненне выказаў і стаў кандыдатам у дэлегаты. Што праўда, не ўсе палітычныя структуры і актары далучыліся да працэсу, заняўшы назіральную пазіцыю. Ну, альбо крытычную. Што нармальна, бо гэта і ёсць дэмакратыя са свабодай выбару. Іншая рэч, ці можна такім чынам не проста паўплываць, але і змяніць у патрэбны бок працэсы, што адбываюцца ў дэмсілах…

Чаму “Вольная Беларусь” на чале з Зянонам Пазняком не ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду? Што неабходна мяняць у структуры беларускіх дэмсіл і ці можна гэтага дамагчыся выключна крытыкуючы, але не ўдзельнічаючы ў працэсах? Чым адметнае паседжанне Усебеларускага народнага сходу і якіх рашэнняў ад яго можна чакаць? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі