Пра ядзерную зброю, “смерць Лукашэнкі” і атакі на Маскву — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Ва Украіне пахавалі аднаго з камандзіраў палка Каліноўскага, сузаснавальніка “Белага легіёна” Міраслава Лазоўскага, які загінуў у баях пад Бахмутам. З іншага боку, цягам апошняга месяца двойчы “хавалі” Лукашэнку. І калі ў першым выпадку ён сам даў падставы для надзеі, то за другім “пахаваннем” стаіць Цапкала & С. Лукашэнка выжыў, але і першая смерць, і спадзяванні на другую зрабіліся нагодай для роздумаў пра вызваленне Беларусі.

Якія пагрозы нясе наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі і пры чым тут чуткі пра стан здароўя Лукашэнкі ад каманды Цапкалы? Ці дасягнулі сваёй мэты арганізатары атакі беспілотнікаў на Маскву і ў чым тая мэта была? Ці чакаць паходу беларускіх добраахвотнікаў у Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі