Праблема з чэргамі на мяжы з Польшчай, Літвой і Латвіяй вырашаная

На пунктах пропуску на мяжы Беларусі з краінамі ЕС сёння чэргаў не было. Як паведамляе Першы нацыянальны тэлеканал, праблема вырашаная. Нагадаем, вялікія чэргі ўтварыліся ў суботу. 130 аўтамабіляў у чаканні выезду ў Польшчу знаходзіліся на пункце пропуску "Брузгі — Кузніца Беластоцкая". Дзесяткі машын стаялі ў літоўскім накірунку.

У памежным камітэце нашай краіны сітуацыю тлумачылі тым, што Польшча, Літва і Латвія ўзмацнілі мытны кантроль у сувязі з рэзкім павелічэннем колькасці спробаў правозу нелегальных цыгарэт, а гэта і прывяло да павелічэння часу афармлення на мяжы.

Адзначым, што дадзены тавар застаецца самым папулярным відам кантрабанды з Беларусі ў Еўрасаюз. Толькі летась беларускія памежнікі затрымалі больш за 37,5 мільёна нелегальных цыгарэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі