Праблемы з ВНЖ у Літве могуць быць і ў тых, хто мае вайсковую адукацыю
Выпускнікі беларускай Ваеннай акадэміі / Мінск-навіны
Беларусы працягваюць сутыкацца з праблемамі пры легалізацыі ў Літве: на гэтым тыдні стала вядома, што краіна нечакана анулявала ВНЖ некаторым супрацоўнікам Wargaming. Тады гаворка ішла, што дакумент могуць страціць тыя, хто ў мінулым служыў у беларускім войску на кантракце.
Гэта аказалася не адзіным фактарам рызыкі: dev.by піша пра выпадак, калі літоўскі ВНЖ анулявалі праз тое, што чалавек меў вайсковую адукацыю. Потым гэтаму чалавеку забаранілі ўезд у ЕС на 5 гадоў.
Паведамляецца пра некалькі падобных выпадкаў не толькі сярод айцішнікаў. Нехта ўжо змог праз суд аспрэчыць рашэнне аб ануляванні ВНЖ.
З пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны Літва анулявала часовыя віды на жыхарства некалькім тысячам беларусаў і расіян.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.