Працаўнікі слонімскага выканкама не падпісваюцца на дзяржаўную прэсу

Начальнік ідэалагічнага аддзела сведчыць пра "недапушчальна нізкі ўзровень падпіскі". Ён просіць скласці спісы тых, хто аформіў падпіску на "Советскую Белоруссию" і "Слонімскі веснік", і тых, хто яе праігнараваў Ідэалагічны аддзел Слонімскага райвыканкама спрабуе выратаваць сітуацыю з кепскай падпіскай на дзяржаўную прэсу. Начальнік аддзела Ігар Лапікаў разаслаў ліст кіраўнікам упраўленняў і аддзелаў выканкама з просьбай да 24 снежня прадаставіць звесткі аб падпісцы працаўнікоў на "Советскую Белоруссию" і "Слонімскі веснік" "для далейшай праверкі дадзеных праз вузел сувязі і прадастаўлення інфармацыі старшыні Слонімскага райвыканкама". У яшчэ адзін спіс мусяць патрапіць працаўнікі выканкама, якія не падпісаліся на гэтыя газеты.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі