Працаздольных беларусаў пасля медабследавання падзеляць на тры групы

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе жыхарам Беларусі хоць раз на год праходзіць абследаванне ў паліклініцы. Гэта неабходна для індывідуальнай ацэнкі стану здароўя кожнага чалавека. Цяпер працаздольных людзей будуць запрашаць на медычнае абследаванне. Паводле яго вынікаў чалавека вызначаць у адну з трох умоўных групаў – здаровыя, практычна здаровыя і тыя, хто мае хранічныя захворванні.

Мяркуецца, што гэтая акцыя Міністэрства аховы здароўя, накіраваная на прафілактыку захворванняў, дапаможа дзяржаве захаваць бюджэтныя сродкі. З-за захворванняў і затратаў на выплаты па бальнічных, эканоміка Беларусі губляе каля 4 мільярдаў рублёў штогод, інфармуе тэлеканал ОНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі