Прадпрымальнікі задаволеныя сустрэчай з намміністра і спыняюць забастоўку

Сёння адбылася сустрэча намесніка міністра па падатках і зборах Аляксандра Дарашэнкі і прадпрымальнікаў сталічнага рынка “Ждановічы”. Як распавёў Еўрарадыё прадпрымальнік Уладзімір Калеснік, які прысутнічаў на сустрэчы, размова ў асноўным тычылася розных пытанняў па запаўненні дакументаў і дэкларацый.

Высветлілася, што тавара-транспартныя накладныя, з-за якіх і пачаліся стыхійныя забастоўкі, непатрэбныя.

“Усе дакументы яны яшчэ самі прапрацуюць, збіруць усіх падатковых інспектараў і патлумачаць ім. Ён сказаў, што два тыдні нас чапаць не будуць, пакуль не давядуць усю неабходню інфармацыю да інспектараў. Потым яны прыедуць да нас і патлумачаць, якія канкрэтна дакументы мы павінны мець”

Па словах Калесніка, заўтра прадпрымальнікі збіраюцца аднавіць працу ў гандлёвым цэнтры “Мир моды”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі