Прадзюсар увайшоў у “Оскараўскі камітэт” і адразу вылучыў на “Оскар” свой фільм

Прадзюсар увайшоў у “Оскараўскі камітэт” і адразу вылучыў на “Оскар” свой фільм

Адным з сямі сяброў беларускага “Оскараўскага камітэта” стаў прадзюсар Валерый Дзмітрачэнка. Сярод яго апошніх праектаў — стужка “Крышталёвы лебедзь”. Дзіўнае супадзенне, але менавіта гэты фільм наш “Оскараўскі камітэт” вырашыў сёлета вылучыць на “Оскар”!

Па звестках інфармагенцтва БелТА, за вылучэнне “Крышталёвага лебедзя” прагаласавалі аднагалосна.

Акрамя Дзмітрачэнкі, у склад камітэта ўваходзяць дакументаліст Віктар Аслюк, праграмны дырэктар кінафестывалю “Лістапад” Ігар Сукманаў, дырэктарка кінатэатра “Піянер” Святлана Саўчык і трое супрацоўнікаў кінастудыі “Беларусфільм”: гендырэктар Уладзімір Карачэўскі, мастацкі кіраўнік Ігар Поршнеў і начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы Ігар Ігруша.

Прадзюсар увайшоў у “Оскараўскі камітэт” і адразу вылучыў на “Оскар” свой фільм

Рэжысёрка “Крышталёвага лебедзя” Дар’я Жук называе Валерыя Дзмітрачэнку сваім беларускім партнёрам і кіраўніком кампаніі “Дэмарш-фільм”.

Праз яго я працавала з усімі астатнімі партнёрамі, дапамаглі яго сувязі і яго жаданне зрабіць гэты фільм”, — распавядала
Дар’я ў інтэрв’ю TUT.BY.

Прадзюсар увайшоў у “Оскараўскі камітэт” і адразу вылучыў на “Оскар” свой фільм

Раней Ігар Поршнеў распавядаў Еўрарадыё, што беларускі “Оскараўскі камітэт” сапраўды аднавіў існаванне. Але фільм “Крышталёвы лебедзь” на “Оскар” яшчэ не вылучаны, бо вылучэнне — доўгая і складаная працэдура. Напрыклад, адна з ўмоваў: фільм павінен ісці ў пракаце сваёй краіны не менш за сем дзён. “Крышталёвага лебедзя” мінскія кінатэатры пачнуць паказваць 30 жніўня.

У размове з Еўрарадыё Поршнеў казаў, што дакументы для аднаўлення “Оскараўскага камітэта” рэжысёрка Дар’я Жук прывезла на “Беларусьфільм” сама. У той жа час, у інтэрв’ю KYKY Дар’я распавядае, што даведалася пра вылучэнне фільма на “Оскар” толькі перад прэм’ерай фільма на фестывалі ў Карлавых Варах.

Застаецца толькі працытаваць драматурга і сцэнарыста Андрэя Курэйчыка: “Як звычайна, усё ў нас ператвараецца ў кумаўскі беларускі міжсабойчык”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі