Праезд у цягніках у Беларусі падаражэў у сярэднім на 30%

Павялічыліся тарыфы рэгіянальных ліній эканомкласа і бізнескласа, а таксама міжрэгіянальных ліній эканомкласа. Кошт за праезд у цягніках гарадскіх ліній у межах аднаго тарыфнага пояса, напрыклад, ад Мінска да станцыі Беларусь, складзе ўжо 6 тысяч 600 рублёў замест 5 тысяч.



У межах двух тарыфных паясоў, напрыклад, ад Мінска да Рудзенска, кошт павялічыцца амаль на 2 тысячы і складзе 7 тысяч 800 рублёў, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі