Праезд у грамадскім транспарце падаражэе і на Брэстчыне
На Брэстчыне праезд у грамадскім транспарце падаражэе на 5 капеек, як і ў іншых рэгіёнах Беларусі. Праўда, невядома, калі дакладна гэта адбудзецца — адпаведныя дакументы павінны прыйсці ў суботу або панядзелак. Пра гэта піша Intex-press са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама. Па звестках выдання, праезд падаражэе ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Мінска.
У Мінскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях кошт праезду ўжо вырас на 5 капее: квіток на адну паездку цяпер каштуе 50 капеек.