Праходзіць акцыя салідарнасці з палітзняволенымі і сем'ямі зніклых

Вечарам 16 лістапада ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы праходзіць традыцыйная акцыя салідарнасці з палітычнымі зняволенымі і сем'ямі зніклых палітыкаў, паведамляе БелаПАН.

Прыкладна ў 18.00 каля 30 чалавек выстраіліся ланцугом уздоўж праспекта Незалежнасці. У руках яны трымаюць партрэты зніклых палітыкаў, а таксама партрэты ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які адбывае турэмнае зняволенне. Удзельнікі акцыі разгарнулі расцяжку з патрабаваннем яго вызвалення.

У акцыі бяруць удзел Анатоль Лябедзька, Павел Севярынец, Дзмітрый Дашкевіч, Мікалай Статкевіч.

Удзельнікі акцыі скандуюць лозунгі: "Свабоду Аўтуховічу!" і "Жыве Беларусь!". Супрацоўнікі міліцыі пакуль у ход акцыі не ўмешваюцца.

Прыблізна ў 18.20 ўдзельнікі акцыі рушылі да адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, паведамляе радыё Свабода.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі