Праходзіць вобыск у мінскім офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі

Як распавёў "Еўрарадыё" старшыня Рады АГП Міхась Пашкевіч, ператрус у мінскім офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі звязаны са справай Алега Корбана, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.  Пашкевіч: "Зараз тут знаходзяцца тры супрацоўнікі КДБ.  Сяргей Альфер, я і Антаніна Кавалёва як панятыя знаходзімся на гэтым вобыску. Вобыск праходзіць па санкцыі пракурора Мінска, ёсць ордэр і ўсё гэта па справе Алега Корбана. Вывучаюць яго дачыненне да арганізацыі масавых беспарадкаў. Зараз па ўсіх пакоях ходзяць, вышукваюць. Пакуль паперы ізымаюць."

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі