Пракаповіч: Беларускія тавары заваююць рынкі Расіі, краін Балтыі (відэа)

Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, ніхто не будзе загадваць гандлёвым аб'ектам, колькі працэнтаў павінна быць доля імпарту. Аднак павінны стварацца такія ўмовы, каб беларускія тавары станавіліся больш якаснымі і канкурэнтаздольнымі, інфармуе БЕЛТА.

Пракаповіч: "Калі нашы тавары заваююць беларускі рынак, яны заваююць і расійскі рынак, казахстанскі, рынак у Прыбалтыцы, Украіне. Тут дзве задачы: і свой рынак заваяваць і пашырыць экспарт сваіх тавараў за межы краіны".

Віцэ-прэм'ер лічыць, што імпартныя тавары не павінны заставацца ў Беларусі ў прывілегіяваным становішчы. Ён спадзяецца, што сітуацыю ўдасца пераламіць і "канкурэнцыя стане нармальнай".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі