Пракаповіч: Эканамічныя санкцыі ў ХХІ стагоддзі — гэта дзікунства
Старшыня Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч выказаў сумнеў, што такія санкцыі адносна нашай краіны будуць уведзеныя, папярэдзіў ЕС пра вялікія страты ад такой меры “ўздзеяння”, прадказаў курс долара на канец 2011 года і абгрунтаваў неабходнасць адзінай валюты з Расіяй і Казахстанам. Падчас прэс-канферэнцыі 28 студзеня галоўны банкір краіны расказаў аб глабальных задачах, якія стаяць перад Нацбанкам. Да прыкладу, прыцягнуць сёлета замежных інвестыцый ажно на 6 мільярдаў долараў. І нават увядзенне эканамічных санкцый гэтаму не зашкодзіць, лічыць Пётр Пракаповіч. Больш за тое, такую меру, як санкцыі, ён назваў дзікунствам.
Пётр Пракаповіч: “Увядзенне эканамічных санкцый ў ХХІ стагоддзі — гэта дзікунства. Сёння ў нас з Еўрасаюзам 15 мільярдаў долараў прыкладна таваразварот. І ў гэтым у нас адмоўнае сальда: мы больш набываем, чым прадаем. І ўвядзенне санкцый азначае, што як мінімум на 8 мільярдаў долараў скароцяцца пастаўкі тавараў з ЕС у Беларусь. А гэта ў асноўным абсталяванне”.
Беларусь, кажа Пракаповіч, ад гэтага не надта і згубіць: набудзе тое ж абсталяванне, да прыкладу, у Кітаі. А Еўропа сама пацерпіць ад санкцый супраць нас.
Пётр Пракаповіч: “Як будзе потым Еўрасаюз тлумачыць тое, дзеля чаго ён увёў санкцыі? Каб зменшыць колькасць працоўных месцаў у сябе? Каб узніклі пытанні ў выбаршчыкаў да сваіх дэпутатаў Еўрапарламента, калі некаторыя прадпрыемствы пачнуць казаць пра тое, што яны скарачаюць людзей? Бо згубіўшы наш рынак, яны не так хутка размесцяць сваё абсталяванне недзе ў свеце — абсталявання ў свеце дастаткова”.
А тут яшчэ такі козыр, як планы Беларусі павялічыць цягам бліжэйшых пяці гадоў тавараабарот з ЕС у 2,5-3 разы — да 30-40 мільярдаў долараў. Так што, лічыць Пракаповіч, ніякіх эканамічных санкцый не будзе.
У кожным разе, кажа старшыня Нацбанку, ні санкцыі, ні прадказаны некаторымі эканамістамі крызіс не прывядуць да кардынальных зменаў курса долара і еўра. Паводле Пракаповіча, да канца года долар не вырасце больш як на 240 рублёў.
Пётр Пракаповіч: “Які ў мяне галаўны боль? Я прачынаюся, а мне кажуць: “Долар дэвальваваўся на 1%, еўра — умацаваўся, расійскі рубель — туды-сюды. А нам што рабіць? І зараз мы кажам, што ў нас валютны калідор будзе 8%. І калі ўсё будзе аднолькава стабільна: долар, еўра, расійскі рубель — значыць, долар не зменіцца больш чым на 240 рублёў. У той ці іншы бок. Але гэта калі будуць аднолькавыя еўра і расійскі рубель. А калі хтосьці з іх будзе вагацца ў той ці іншы бок, то, магчыма, еўра будзе больш, а долар застанецца 3 тысячы да канца года. Усё можа быць”.
Згадаў старшыня Нацбанка і Мытны саюз. Згодна са словамі Пракаповіча, ад гэтага саюза сёлета нашая краіна атрымае каля 1,7 мільярдаў долараў прыбытку. А, магчыма, і больш. Вось толькі, кажа, нам нікуды не ўцячы ад неабходнасці ўводзіць у будучыні адзіную валюту разам з Расіяй і Казахстанам. Праўда, запэўніў, што гэта будзе не расійскі рубель.
Пётр Пракаповіч: “Пераход на адзіную валюту — гэта нармальная перспектыва для ўсіх, у тым ліку і для Адзінай эканамічнай прасторы. Сёння ўжо Казахстан прапанаваў сваю схему. Думаю, што і мы прапануем сваю схему стварэння адзінай валюты. Зразумела, што не сёння і не заўтра. Але гэта не будзе валюта адной краіны. Гэта будзе валюта Адзінай эканамічнай прасторы”.
Аднак праз колькі гадоў такая грашовая адзінка з’явіцца — пяць або дзесяць — Пракаповіч не ўдакладніў.
Пацікавіліся журналісты, як працуецца старшыні Нацбанка з новым прэм’ер-міністрам — Міхаілам Мясніковічам. Галоўны банкір кажа, што яны знаёмыя шмат гадоў, даводзілася разам працаваць. І таму, маўляў, агульную мову ім шукаць не давядзецца.