Пракаповіч папярэджвае, што з прадпрыемстваў будуць звальняць рабочых

Паводле слоў Пятра Пракаповіча, у бягучым годзе доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў валавым унутраным прадукце складзе 24%, у наступным годзе — 27%. Аднак цяперашні ўзровень развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі намесніка прэм'ер-міністра не задавальняе.



Пётр Пракаповіч нагадаў, што ў краіне праводзіцца актыўная мадэрнізацыя прамысловасці, якая прывядзе да звальнення часткі працаўнікоў прадпрыемстваў. І ў прыватнага бізнесу "з'явіцца магчымасць прыцягнуць дадатковыя кадры", інфармуе БЕЛТА.



"Акрамя таго, у нас пакуль відавочна недастаткова беларускіх тавараў і беларускіх паслугаў, каб забяспечыць попыт нашага насельніцтва ў неабходным аб'ёме, — гаварыў на нарадзе-семінары Пракаповіч. — Заробкі насельніцтва паступова растуць, грошай становіцца больш, а айчынных тавараў відавочна недастаткова". І тут, на яго думку, якраз і маглі спрацаваць малое і сярэдняе прадпрымальніцтвы. Дарэчы, на сённяшні дзень там працуюць 1,5 млн чалавек.
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі