Пракуратура даручыла міліцыі заняцца футболкамі з партрэтам Лукашэнкі
Пракуратура даручыла брэсцкай міліцыі расследаваць факт агітацыі за Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў брэсцкі праваабаронца Уладзімір Малей: Малей: "Я звярнуўся ў абласную пракуратуру па факце недазволенага пікетавання на стадыёне. Стадыён "Брэсцкі" не ўключаны ў пералік месцаў, дзе дазволеная агітацыя. Пракуратура даручыла разбіральніцтва ўпраўленню ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама".
Па словах праваабаронцы, зварот у абласную выбарчую камісію з нагоды футболак з выявай Лукашэнкі даў чаканы вынік. Спасылаючыся на тлумачальную трэнера Георгія Дарбуашвілі, у выбаркаме адказалі, што ніякіх парушэнняў закону няма, футболкі былі купленыя задоўга да выбарчай кампаніі.
Нагадаем, 21 лістапада перад матчам "Дынама" (Брэст) і "Белшыны" і падчас гульні перад заўзятарамі на стадыёне фігуравалі некалькі дзясяткаў дзяцей, апранутых у футболкі з выявай Лукашэнкі.