Пракурор Мінскай вобласці не ўбачыў складу злачынства ў знішчэнні помніка
Пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў лічыць законным і абгрунтаваным рашэнне пракуратуры Клецкага раёна Мінскай вобласці, якая адмовілася распачаць крымінальную справу па факце знішчэння помніка архітэктуры пачатку XIX стагоддзя — драўлянага свірна сядзібы ў вёсцы Янавічы. Такі адказ пракурор даў на зварот старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, паведамляе БелаПАН. Пракурор Мінскай вобласці сярод іншага адзначае, што ў 2004 годзе старшыні Чырваназорнага сельсавета Рыгору Масло было выдадзена ахоўнае абавязацельства, якое сведчыць, што сядзіба Янавічы з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, аднак не было пазначана, якія менавіта аб'екты ўваходзяць у склад гэтай сядзібы. Ніякія абследаванні будынка ў прысутнасці Масло не праводзіліся, а ахоўная зона каштоўнасці вызначана не была, гаворыцца ў лісце.
Архіпаў паведамляе, што паколькі будынак свірна знаходзіўся ў аварыйным стане, таму яго ліквідавалі з мэтай прадухілення няшчасных здарэнняў. Ліквідацыю будынка здзейсніла кіраўніцтва сельскагаспадарчага вытворчага філіяла "Хмара" РУП "Мінск-Крышталь", на тэрыторыі якога месціцца сядзіба Янавічы. А пра тое, што свіран з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і знаходзіцца пад аховай дзяржавы, дырэктару СВФ "Хмара" не было вядома. Такім чынам, пракурор сталічнай вобласці не бачыць тут складу злачынства.