Пратасевіч вітае ўдзел экспертаў з АБСЕ ў расследаванні смерці Бябеніна

Пра гэтую заяву кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю паведамляе БелаПАН. Яцэк Пратасевіч адзначыў, што "гэты беспрэцэндэнтны крок беларускага ўрада дэманструе гатовасць правесці традыцыйнае для сучасных краін празрыстае і бесстаронняе расследаванне".

Еўрапарламентар выказаў надзею, што такая практыка распаўсюдзіцца таксама на выпадкі выкрадання вядомых грамадскіх дзеячаў. Ён пералічыў зніклых у 1999—2000 гадах: Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зміцер Завадскі.

Прадстаўнік Еўрапарламента выказаў спачуванні сям'і і сваякам Алега Бябеніна ў сувязі з яго заўчаснай смерцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі