Праваабаронцу Бандарэнку этапуюць з бабруйскай калоніі ў шклоўскую

Асуджанага праваабаронцу Андрэя Бандарэнку этапуюць з бабруйскай калоніі ў шклоўскую. Пра гэта инфармуе БелаПАН са спасылкай на паплечницу Бандарэнки дырэктарку прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформа инавейшн" Алену Красоўскую-Каспяровіч.

Па яе словах, адміністрацыя папраўчай калоніі №2 Бабруйска вечарам 20 лютага пацвердзіла, што Бандарэнка "пастаўлены на этап". Час яго пераводу з адной калоніі ў другую не паведамляецца. Не паведамляюцца і прычыны пераводу.

Красоўская-Каспяровіч дадала, што этапаванне перашкодзіла доўгатэрміноваму, трохсутачнаму спатканню Бандарэнкі са сваякамі. Яно планавалася 26 лютага ў бабруйскай калоніі.

Нагадаем, што праваабаронца Андрэй Бандарэнка асуджаны за хуліганства, злоснае хуліганства і асабліва злоснае хуліганства на чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. За кошт амністыі тэрмін зняволення быў яму скарочаны да трох гадоў.

12 лістапада адміністрацыя бабруйскай калоніі змясціла вязня на два месяцы ў штрафны ізалятар з меркаванняў яго бяспекі. Калегі Бандарэнкі не выключаюць, што яго перавод у Шклоў таксама звязаны з пытаннем бяспекі.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі