Праваабаронцы патлумачылі, чаму даносчыка Катлярова прызналі палітвязнем

Яўген Катляроў-"Какойта"

Яўген Катляроў-"Какойта" / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Праўладны блогер, даносчык і правакатар атрымаў званне палітвязня, бо ён асуджаны за негвалтоўную рэалізацыю свабоды думкі.

Так у праваабарончым цэнтры "Вясна" адказалі "Позірку" на пытанне, чаму статус палітвязня атрымаў Яўген Катляроў (псеўданім Яўген Какойта).

"Акрамя таго, асуджэнне Катлярова суправаджалася грубым парушэннем прынцыпу справядлівага правасуддзя: яго справа была разгледжаная ў закрытым пасяджэнні без адпаведных падстаў", — дадалі праваабаронцы.

Катляроў асуджаны на 1,5 года зняволення па абвінавачанні ў "дыскрэдытацыі Беларусі" і "абразе прадстаўніка ўлады".

Даносы, якія рабіў "Яўген Какойта", паслужылі падставай для абвінавачання некалькіх гамельчукоў паводле крымінальных і адміністрацыйных артыкулаў. Катляроў сведчыў на судзе супраць праваабаронцы Леаніда Судаленкі. Таксама ён вядомы як інтэрнэт-правакатар, які запускаў фэйкавыя навіны.

Напрыканцы 2023-га ў Катлярова пачаліся канфлікты з уладамі, пасля чаго яго неўзабаве затрымалі, а потым і асудзілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі