Праваабаронцы Вользе Карач анулявалі беларускі пашпарт
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь / dw.com
Праваабаронца Вольга Карач даведалася, што яе беларускі пашпарт анулявалі, калі накіроўвалася на канферэнцыю па бяспецы ў Румынію, паведамляе Радыё "Свабода".
Паводле звестак “Свабоды”, беларускі пашпарт Карач быў ануляваны ўчора, 19 снежня. А ў базе дадзеных Інтэрполу яго пазначылі як “скрадзены”.
Карач даведалася пра гэта выпадкова. Каб патрапіць у Румынію, ёй давялося прайсці пашпартны кантроль, бо Румынія не ўваходзіць у Шэнгенскую зону.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.