Праваахоўнікі не каментуюць інфармацыю пра затрыманне бізнесмена Алексіна
Паведамленні пра тое, што ён трапіў за краты, з'явіліся напярэдадні.
Як адзначае "Интерфакс-Запад", у праваахоўных органах пакуль адмаўляюцца каментаваць інфармацыю пра затрыманне беларускага бізнесмена Дзмітрыя Алексіна. Паводле неафіцыйных дадзеных, Алексін мае дзелавыя адносіны з вядомым беларускім бізнесменам Юрыем Чыжом.
Як паведамляе сайт charter97.org, затрыманне Дзмітрыя Алексіна наўпрост звязаны з нядаўнім затрыманнем намесніка кіраўніка "Белнафтахіма" Уладзіміра Волкава. Яго падазраюць у атрыманні хабару ў памеры 19 тысяч долараў.