Праваахоўнікі забралі камп’ютары ў актывістаў у Слоніме і Гомелі
У Слоніме ў пятніцу шэсць міліцыянтаў уварваліся ў кватэру мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Віталя Яшану.
Яны забралі камп’ютар, які ім падаўся “падобным на скрадзены”, а таксама іншую камп’ютарную тэхніку. І гэта нягледзячы на тое, што праваахоўнікам былі паказаныя дакументы на тэхніку.
У Слоніме, дарэчы, падобных налётаў міліцыянтаў і спецслужбістаў на кватэры дэмакратычных актывістаў не было ўжо некалькі гадоў.
Адзначым, што ў гэты ж дзень супрацоўнікі КДБ забралі з гомельскага офіса Аб’яднанай грамадзянскай партыі сістэмныя блокі камп’ютараў і памнажальную тэхніку.
У адрозненне ад Слоніма, у Гомелі ператрус быў санкцыянаваны пракурорам Гомельскай вобласці. Ён праводзіўся, нібыта, у рамках крымінальнай справы, распачатай у адносінах асобаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці “Маладога фронту”.