Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Божае Нараджэнне

Свята Божага Нараджэння ў мінскім кафедральным саборы

Свята Божага Нараджэння ў мінскім кафедральным саборы / church.by

Беларускія праваслаўныя разам са шмат якімі праваслаўнымі цэрквамі свету сустракаюць сёння адзін з галоўных хрысціянскіх святаў — Божае Нараджэнне.

Ерусалімская, Руская, Сербская, Грузінская, Польская, Македонская праваслаўныя цэрквы, Афон, а таксама ўсходнекаталіцкія цэрквы сустракаюць дзень 25 снежня па юліянскім календары — у новым грыгарыянскім календары ён адпавядае дню 7 студзеня.

Напярэдадні 6 студзеня ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы і ўва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшло ўсяночнае трыванне. Трансляцыю гэтай святочнай службы можна паглядзець у запісы на YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.

А апоўначы здзейснілася літургія — галоўнае хрысціянскае набажэнства, у час якога адбываецца таемства Прычашчэнне (Эўхарыстыя). Тут можна паглядзець трансляцыю літургіі з Свята-Духавага кафедральнага сабора. На відэа можна пачуць неверагодна прыгожы спеў архірэйскага хору.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі