Прайшла акцыя ў падтрымку беларускага палітвязня Аўтуховіча (фота)

Удзел у ім прынялі каля 20 чалавек. Кіраўнік руху салідарнасці “Разам" Вячаслаў Сіўчык кажа, што правесці гэтую акцыю папрасілі сябры Аўтуховіча з Беларусі. Ён выказаў спадзяванне, што сённяшні пікет у Варшаве стане пачаткам акцый салідарнасці з усімі беларускімі палітычнымі вязнямі.



Нагадаем, ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў затрыманы ў 2009 годзе і асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы зняволення. Як лічыць сам Мікалай Аўтуховіч, ён быў адпраўлены за краты "за змаганне з карумпаванай ўладай". Каля месяца таму вязень у знак пратэсту супраць ціску з боку адміністрацыі турмы №1 у Гродна парэзаў сабе лязом жывот.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі