Праз інтэрнэт перапісалася больш за мільён беларусаў
Праз інтэрнэт перапісалася больш за мільён беларусаў (1 млн. 73 тысячы 900 чалавек). Гэта 39% ад колькасці тых грамадзян нашай краіны, якія ўжо ўзялі ўдзел у перапісе насельніцтва. У Мінску перапісаліся праз інтэрнэт больш за 60%, самая нізкая актыўнасць у Гродзенскай вобласці — 31,9%, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт.
На раніцу 14 кастрычніка ў перапісе паўдзельнічалі 2 млн. 753 тысячы 300 чалавек. Найбольш у Мінскай вобласці — амаль 545 тысяч, у Мінску — 462 тысячы. Найменшая колькасць — у Магілёўскай вобласці: амаль 262 тысячы.
Адсоткі тых, хто перапісаўся праз інтэрнэт, ад агульнай колькасці беларусаў, што паўдзельнічалі ў перапісе / belstat.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.