Праз пяць дзён у Беларусі падаражэе праезд па чыгунцы
У снежні ў Беларусі вырастуць кошты на праезд па чыгунцы, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Адпаведную пастанову №82 МАРГ прыняло 3 снежня. Тарыфы на перавозкі пасажыраў на гарадскіх лініях павялічваюцца на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях — сярэднім на 5%. Перавозка багажу падаражэе ў сярэднім таксама на 5%.
Пастанова набудзе моц праз 5 дзён з дня афіцыйнага апублікавання (г.та значыць, ад сёння).
МАРГ прыводзіць прыклады, на колькі падаражэюць квіткі на цягнік:
квіток на цягнік гарадскіх ліній Мінск-Пасажырскі — Фаніпаль падаражэе на 5 капеек;
квіток на цягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Мінск-Пасажырскі — Пухавічы стане даражэй на 7 капеек, Мінск-Пасажырскі — Койданава — на 5 капеек, Мінск-Пасажырскі — Беларусь — на 3 капейкі;
за квіток на цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа Мінск-Пасажырскі — Маладзечна давядзецца заплаціць на 27 капеек больш, а Мінск-Пасажырскі — Орша — на 41 капейку.
МАРГ адзначае, што насельніцтва кампенсуе менш за 15% выдаткаў на перавозку чыгункай. А самі гэтыя перавозкі субсідыі з бюджэту не атрымліваюць.
Апошні раз квіткі на чыгунцы даражэлі ў снежні 2019 года.
Акрамя таго, праз пяць дзён будуць павышаныя і тарыфы на рэгуляваныя паслугі чыгуначных вакзалаў. Гэтае падаражанне закране афармленне квіткоў на цягнікі і браніраванне месцаў у касах вакзалаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.