Праз спякотнае надвор'е Аўгустоўскі канал прыкметна змялеў
Аўгустоўскі канал / Гроднаінвест
Узровень вады ў Аўгустоўскім канале так змялеў, што было вырашана зачыніць шлюзы. Вялікі ўплыў у гэта ўнесла спякотнае надвор'е.
Як паведамілі ў эфіры "Гродна +", узровень вады ў канале на 60 сантыметраў ніжэйшы за тое, які патрэбны дзеля руху цеплаходаў. Зараз вырашаецца пытанне таго, як папоўніць ваду ў канале.
Аўгустоўскі канал — унікальнае гідратэхнічнае збудаванне XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Штогод гэтае месца прываблівае шмат турыстаў. Папулярны тут і сход на байдарках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.