Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў наведае Гомельскую вобласць
Ён пабывае на ключавых прадпрыемствах Мазыра.
Кіраўнік ураду Беларусі Андрэй Кабякоў сёння наведае Гомельскую вобласць, паведамляе БЕЛТА.
Прэм’ер пабывае на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе і азнаёміцца там з дзейнасцю прадпрыемства, а таксама ўбачыць, як рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты па тэхнічным пераўзбраенні вытворчасці.
Таксама ў планах паездкі Кабякова — візіт на мазырскі дрэваапрацоўчы комплекс, дзе займаюцца вытворчасцю драўняна-валакністых пліт.
У часе візіту на Гомельшчыну прэм’ер мае намер засяродзіцца на праблемах рэгіёну ў прамысловай сферы.