Прэм'ер Польшчы Эва Копач сыходзіць у адстаўку
У Польшчы ўвесь урад на чале з прэм’ерам Эвай Копач сыйшоў у адстаўку.
Падчас мінулых парламенціх выбараў, што прайшлі ў Польшчы 25 кастрычніка, упершыню ў гісторыі краіны палітычная партыя атрымала большасць дэпутацкіх мандатаў і зможа сама сфармаваць урад без кааліцыі.
“Права і справядлівасць” мае 235 мандатаў з 460. Для зацвярджэння ўрада ў сойме неабходны 231 голас.
У адпаведнасці з канстытуцыяй Польшчы, на першым пасяджэнні новага парламента дзеючы прэм’ер Эва Копач (ад партыі "Грамадзянская платформа") афіцыйна падала ў адстаўку, паведамле Польскае Радыё.
Прэзідэнт Анджэй Дуда мусіць прызначыць новы ўрад цягам 14 дзён з моманту пачатку працы новага парламента.
Партыя-пераможца “Права і справядлівасьць” афіцыйна вылучыла сваім кандыдатам на пасаду прэм’ера Беату Шыдла.
Фота: ЕРА