Прэмію Багушэвіча атрымала кніга пра Кастуся Каліноўскага

Прэмію Багушэвіча атрымала кніга пра Кастуся Каліноўскага

Беларускі ПЭН абвясціў лаўрэата прэміі Францішка Багушэвіча. Сёлета пераможцам стаў доктар гісторыі, пісьменнік і журналіст Сяргей Абламейка, аўтар кнігі “Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі”. У ёй па-новаму асэнсоўваецца працэс нараджэння мадэрнай беларускай нацыі за апошнія больш за 200 гадоў, паведамляе pen-centre.by.

У часы пандэміі каранавіруса ўручэнне прэміі Багушэвіча адбудзецца анлайн — 31 сакавіка а 19-й гадзіне. Абламейка ў жывым эфіры прачытае лекцыю паводле сваёй кнігі, раскажа пра факты, якія ў кнігу не трапілі, адкажа на пытанні гледачоў.

Прэмія Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія. Яна ўручаецца з 1994 года за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

На відэа — колішняя гутарка ў эфіры Еўрарадыё з Сяргеем Абламейкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі