"Прэсбол": з рэйса ў Мюнхен знялі дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната

Крыштаповіч (справа) — вялікі прыхільнік футбола, падтрымліваў ФК "Гарадзея" / pressball.by
Крыштаповіч (справа) — вялікі прыхільнік футбола, падтрымліваў ФК "Гарадзея" / pressball.by

Адным з шасці чалавек, знятых у Гродна з самалёта Мінск-Мюнхен 24 студзеня наступнага быў сенатар, дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч. Пра гэта са спасылкай на некалькі крыніц паведамляе "Прэсбол".

Напярэдадні партал TUT.by са спасылкай на сваякоў сенатара паведамляў, што з мюнхенскага рэйса знялі не Міхаіла Крыштаповіча, а яго цёзку. Аднак ужо сёння, 26 студзеня, журналісты паехалі ў Гарадзею і знайшлі ўскоснае пацверджанне затрымання, пагутарыўшы з работнікамі цукровага камбіната і жыхарамі мястэчка.

Афіцыйна інцыдэнт са здыманнем пасажыраў самалёта "Белавія" ў Гродне ніводнае сілавое ведамства пакуль не пракаментавала. У авіякампаніі і гродзенскім аэрапорце таксама адмовіліся ад каментароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі