Прэзентацыя на Еўрарадыё: Альбом “Naked” ад гурта Kaverin

Гомельскі гурт Kaverin, заснаваны аўтарам усіх песень каманды Дзянісам Каверыным, прэзентуе другі альбом і аб’яўляе пра пашырэнне складу. Яшчэ год таму Kaverin з’яўляўся сольным праектам, але падчас працы над другім альбомам да лідара гурта далучыліся Глеб Шырокаў (гітара), Антон Сіманаў (бас) і Зміцер Галаганаў (бубны).


 У альбом увайшло 9 трэкаў на англійскай мове. Свой стыль музыкі акрэсліваюць як брыт-поп і індзі-рок:


“У параўнанні з першым альбомам вельмі змянілася якасць гучання. Што тычыцца стылістыкі, то я думаю, у “Naked” мы працягваем усё тую ж думку, якую распачалі ў нашым дэбютніку “No fear”, толькі робім гэта больш якасна”.


Назва “Naked” тычыцца не толькі непасрэднага перакладу – аголены, голы, кажуць музыкі. Але і ўнутранага стану чалавека, яго думак і мараў.


Тых, хто пажадае набыць альбом на CD чакае прыемны бонус – эксклюзіўная карціна, намаляваная мастачкай Елізаветай Аўчыннікавай адмыслова для вокладкі пласцінкі, ды вялікі постар з фотаздымкам гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі