Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл “Авітаміноз” ад ZnaROCK (спампаваць)

Міньён, які атрымаў сімвалічную назву “Авітаміноз”, складаецца з дзвюх песень. Як распавёў Еўрарадыё вакаліст ZnaROCK Яўген Сокалаў, паколькі павольныя і больш сур’ёзныя песні нараджаюцца ў яго пераважна ў студзені-лютым, то і назву сінглу музыкі вырашылі даць адпаведную.

“Чаму “Авітаміноз”? Для мяне гэтыя песні перадаюць настрой канца зімы — лёгкасць стомы і чаканне большых светлых цёплых дзён”, — распавядае Яўген.

Першую песню сінгла, “Таццяна”, прыдумаў рэп-выканаўца Вожык і прапанаваў музыкам ZnaROCK сумесна напісаць да яе музыку і аранжыроўку. А ўжо “у пару” да яе ZnaROCK запісалі песню “Красавік”, якую даволі даўно выконвалі на сваіх канцэртах.

“Хто нас хоць трохі ведае, зразумее, што гэтыя песні для нас зусім не характэрныя. Мы больш спецыялізуемся на вясёлай тэматыцы! — смяецца Яўген. — Але гэтыя дзве песні падаліся нам блізкімі, таму мы і вырашылі іх аформіць разам”.

Што тычыцца дэбютнага альбома каманды, ZnaROCK не спяшаюцца з запісам. І да таго ж папярэджваюць, што рана казаць, ці стане гэты сінгл адпавядаць канцэпцыі будучага альбома.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі