Прэзентацыя: “Не трывай” — першы сінгл з “Акустыкі” :B:N:

Вакаліст :B:N: Алесь Лютыч распавядае Еўрарадыё, што штуршком для запісу акустычнай праграмы стаў адзін з канцэртаў у Мінску. На ім музыкі ўпершыню сыгралі  вядомы хіт “Не трывай” у unplugged-версіі. Фанаты прынялі песню вельмі цёпла, і музыкі вырашылі ўзяцца за паўнавартасную акустычную праграму. А распачаць яе вырашылі, натуральна, з “Не трывай”.

спампаваць

На думку музыкаў,  “Не трывай” больш за астатнія кампазіцыі з акустычнай праграмы адпавядае “лайтоваму” настрою.

Алесь Лютыч: “Гэтай “Акустыкай” мы б хацелі паказаць, што :B:N: бывае розны: бывае “цяжкі” ці вось такі. Але гэта не тое ж самае, што спяваць песні ля вогнішча пад гітару! Наша акустыка прафесійная і прадуманая. Перш за ўсё, мы вельмі не хацелі б, каб тая ці іншая кампазіцыя ў акустыцы была вельмі падобнай на першапачатковы варыянт песні”.

Усяго ў альбом увойдзе каля 15 кампазіцый. Шэсць з іх гурт прэзентуе ўжо праз два тыдні, а каб паслухаць астатнія, давядзецца чакаць восені. :B:N:  возьмуць паўзу на летнія вакацыі. Усе песні для будучай “Акустыкі” Алесь Лютыч запісаў удваіх з бубначом гурта Змітром Харытановічам.

“Каб адабраць песні для “Акустыкі” давялося пераіграць на акустычнай гітары усе “хіты” :B:N: ды паслухаць, якім з іх больш пасуе “лайтовае” акустычнае гучанне ды новыя аранжыроўкі, — працягвае Алесь. — Натуральна, абіралі песні больш вядомыя нашым слухачам. Паспрабуем зрабіць так, каб яны набылі другое жыццё — мілагучнае, а не цяжкае рокавае”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі