Прэзідэнт Літвы — Алексіевіч: каб не давялося пісаць "Астравецкую малітву"

Прэзідэнт Літвы — Алексіевіч: каб не давялося пісаць "Астравецкую малітву"

У Вільні адбылася сустрэча прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Наўседа змясціў у Instagram фота і свае разважанні. Ён упершыню сустрэўся з Алексіевіч, творамі якой захапляецца. Літоўскі прэзідэнт не мог не згадаць праблему будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне недалёка ад мяжы з Літвой.

"Гісторыі скалечаных чалавечых лёсаў на постсавецкай прасторы нагадваюць пра небяспеку ядзернай энергетыкі, якая выкарыстоўваецца ў геапалітычных мэтах, — піша Гітанас Наўседа. — Сучасны Чарнобыль — Астравецкая АЭС — знаходзіцца побач з Літвой".

Прэзідэнт Літвы лічыць, што Беларуская АЭС пагражае не толькі яго краіне, але і ўсяму Еўрасаюзу. У Вільні лічаць, што станцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі.

"Кніга Алексіевіч "Чарнобыльская малітва" — гэта звон трывогі для суседніх з Астравецкай АЭС дзяржаў, — піша Наўседа. — Мы павінны зрабіць усё, каб каму-небудзь не давялося пісаць хроніку "Астравецкая малітва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі