Прэзідэнт Турцыі Эрдаган можа наведаць Беларусь 11 лістапада
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган можа наведаць Беларусь 11 лістапада. На гэтую дату запланаванае адкрыццё ў Мінску Саборнай мячэці. Раней планавалася, што Эрдаган паўдзельнічае ў гэтым мерапрыемстве. Аднак канчатковага рашэння наконт даты візіта турэцкага лідара пакуль няма. Беларускі і турэцкі бакі працягваюць кансультацыі, інфармуе sputnik.by са спасылкай на офіс гандлёвага дарадцы амбасады Турцыі ў нашай краіне.
Як паведамляла Еўрарадыё, дэлегацыя дзелавых колаў Турцыі мусіла наведаць нашу краіну ў канцы ліпеня 2016-га. Меркавалася, што ў яго рамках пройдзе беларуска-турэцкі бізнес-форум з удзелам Эрдагана. Аднак візіт турэцкага прэзідэнта не адбыўся з-за ўвядзення ў яго краіне надзвычайнага становішча пасля спробы дзяржперавароту. Візіт Рэджэпа Таіпа Эрдагана планаваўся ў верасні, але зноў не адбыўся з невядомых прычын.