Проста пад сценамі Лідскага замка ўзводзяць рэстаран
Рэстаран каля Лідскага замка
У канцы ліпеня 2024 года ў Лідзе пачалося будаўніцтва новага рэстарана, піша гродзенскі блог s13.ru.
Галоўная асаблівасць гэтага рэстарана — яго размяшчэнне. Узводзяць яго непасрэдна пад сценамі Лідскага замка — помніка абароннай архітэктуры, які Мінкульт аднёс да катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў міжнароднага значэння.
Паведамляецца, што летась замак наведалі больш за 103 тысячы чалавек.
У Лідзе цяпер ствараюць пешаходную вуліцу. Там маюць быць рэстараны, кавярні, крамы з сувенірнай ды іншай прадукцыяй. Плануецца, што творчую атмасферу створаць выступы навучэнцаў мясцовага музычнага каледжа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.