Прысуд Надзеі Саўчанка — 22 гады зняволення
Данецкі гарадскі суд асудзіў украінскую лётчыцу Надзею Саўчанка да 22 гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай у забойстве расійскіх журналістаў на тэрыторыі так званай "ЛНР" і незаконным перасячэнні расійскай мяжы.
"Выпраўленне падсуднай немагчымае без ізаляцыі ад грамадства", — перадае РБК вердыкт суддзяў. Саўчанка прызначылі адно з самых строгіх пакаранняў: расійскі закон забараняе асуджаць жанчын да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Суд не прыняў да ўвагі аргументы абароны.
Залу пасяджэння, будынак суда і прылеглую тэрыторыю ахоўвалі ўзмоцненыя нарады паліцыі з сабакамі, байцы АМАПу і казакі. Дзяжурылі хуткая дапамога і пажарная машына.
Падтрымаць Саўчанка ў суд прыехала яе сястра Вера, а таксама ўкраінскія консулы і прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Святаслаў Цаголка.