Прысуд у справе аб забойстве лучніцы абвесцяць 11 лютага
7 лютага ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў. Абвінавачаны Канстанцін Казлоў выступіў з апошнім словам.
Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызнаць Казлова вінаватым у забойстве і прысудзіць яго да 15 гадоў пазбаўлення волі. Адвакат абвінавачанага папрасіў для свайго падабароннага 6 гадоў пазбаўлення волі.
У папярэднія дні ў судзе адбыўся допыт чатырохгадовага сына Ганны Сардэчкінай. Допыт дзіцяці прайшоў пры зачыненых дзвярах — без абвінавачанага Казлова і сведак па справе, а таксама прэсы. Як вынікае са словаў суддзя пасля гэтай гутаркі, хлопчык бачыў момант забойства, адзначае tut.by.
Нагадаем, што забойства лучніцы Ганны Сардэчкінай адбылося ў жніўні 2013 года. Яе былы муж нават спярша сам занёс заяву ў міліцыю наконт знікнення Сардэчкінай.
Завершанае расследаванне жахлівага забойства Ганны Сардэчкінай
Падчас забойства Ганны Сардэчкінай яе сын быў у суседнім пакоі
Фота — tut.by