Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея

Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея

Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Ім стаў Аляксандр Храмы, які з 2019-га кіраваў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа (а да таго шэсць гадоў быў намеснікам дырэктара). 6 красавіка міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў яго калектыву, назваў гістарычны музей "адной з вядучых устаноў культуры краіны".

Папярэдні дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея 29-гадовы Павел Сапоцька ў студзені 2021 года стаў кіраўніком Нацыянальнага агенцтва па турызме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі