Пуцін даручыў "Газпрому" падрыхтаваць кантракт з Беларуссю на 2012—2015 гады

Уладзімір Пуцін даручыў "Газпрому" пачаць падрыхтоўку кантракта з Беларуссю на 2012—2015 гады з улікам выхаду на роўнадаходнасць унутраных і знешніх цэн з 2015 года, паведамляе РІА Новости. Што тычыцца цэн на газ, то дамовіліся пра тое, што ёсць дзейны кантракт, які будзе рэгуляваць цэны на працягу ўсяго 2011 года, адзначыў Пуцін.


Цяперашні кантракт Беларусі з "Газпромам" заканчваецца ў 2010 годзе. Згодна з дакументам, з 2011 года Беларусь павінна плаціць за газ па еўрапейскай цане за вылічэннем розніцы ў расходах на транспартаванне і 30% пошліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі