Пуцін запатрабаваў выправіць памылкі пры мабілізацыі

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

Уладзімір Пуцін заявіў, што падчас мабілізацыі ўзнікла шмат пытанняў, таму ўсе памылкі трэба выправіць і вярнуць дадому людзей, прызваных без належных падставаў. Адпаведная заява кіраўніка РФ прагучала на ягонай нарадзе з чальцамі Рады бяспекі.

Пуцін згадаў выпадкі, калі ў войска прызывалі людзей, якім належыць адтэрміноўка. Ён назваў шматдзетных бацькоў, людзей з хранічнымі захворваннямі або тых, хто выйшаў з прызыўнога ўзросту.

"Калі дапушчаная памылка, яе трэба выправіць і вярнуць дадому тых, хто быў прызваны без належнай на тое падставы", — цытуе яго словы прэс-служба Крамля.

Таксама ён згадаў выпадкі, калі добраахвотнікаў не бяруць у войска, бо ў іх няма патрэбных ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў.

Асабліва Пуцін напіраў на тое,  што мабілізацыю трэба праводзіць па “сфармуляваных крытэрах”. Але яны сфармуляваныя вельмі шырока і дазваляюць ваенкомам прызваць (амаль) каго заўгодна.

Частковая мабілізацыя была абвешчаная ў Расіі зранку 21 верасня. Міністр абароны Сяргей Шайгу заявіў, што будуць прызваныя 300 тысяч чалавек. Але недзяржаўныя СМІ заявілі, што ў сакрэтным пункце загаду аб мабілізацыі называецца лічба да 1 мільёна чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі