Белы дом не бачыць прыкмет падрыхтоўкі расійскага наступу на Кіеў
Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны / Zuma/Eyevine
ЗША не бачаць прыкмет падрыхтоўкі новага расійскага наступу на Кіеў, цытуе Meduza прадстаўніка Белага дома Джона Кірбі.
"Я не хачу ўдавацца ў дэталі выведных звестак, але мы не бачым якіх-небудзь сведчанняў, што проста цяпер ідзе наступ на Кіеў", — сказаў Кірбі.
Разам з тым Кірбі заявіў, што ў новы пакет вайсковай дапамогі Украіне ЗША ўключаць дадатковыя сродкі СПА.
Напярэдадні галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны адзначаў, што Расія мабілізуе каля 200 тысяч чалавек. У інтэрв'ю The Economist, якое цытуе Business Insider, ён сказаў, што не сумняваецца ў планах Расіі зноў пайсці на Кіеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.