Страты Расіі пры абстрэле ПТВ у Макееўцы перавысілі 300 чалавек
ПТВ пасля абстрэлу
Загінулых расійскіх вайскоўцаў пры навагоднім абстрэле ПТВ ва акупаванай Макееўцы было значна больш, чым прызналі расійскія ўлады, сцвярджае брытанская выведка. Як кажуць у Лондане, рэальныя страты там перавысілі 300 чалавек.
Большасць з іх былі забітыя ці прапалі без звестак (то бок хутчэй забітыя, але іх целы не знайшлі), а не атрымалі параненні. Між тым, расійскае Мінабароны прызнавала страты толькі 89 чалавек. У ПТВ размяшчалі расійскіх мабілізаваных вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.