Паранены ў начным рэйдзе ва Украіне добраахвотнік Батулін напісаў пра свой стан

Радзівон Батулін ("Гена") / t.me/kepskiya_geny
Радзівон Батулін ("Гена") / t.me/kepskiya_geny

Паранены ў нядаўнім начным рэйдзе ва Украіне беларускі добраахвотнік Радзівон Батулін ("Гена") паведаміў у Telegram пра свой стан. "У мяне ўсё добра", — піша адзін з кіраўнікоў Беларускага добраахвотніцкага корпуса. І жартуе, калі дадае: "Сяджу як звычайна ў штабе".

У ноч з 23 на 24 студзеня спецпадраздзяленне Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, у складзе якога былі беларусы, на катэрах пераправіліся праз Дняпро каля Новай Кахоўкі. З гранатамётаў яны знішчылі "перадавы пункт кіравання" расіян, нанеслі ім страты, узялі палоннага і вярнуліся пад артылерыйскім абстрэлам назад. Беларускі добраахвотніцкі корпус пісаў, што ў яго "ёсць страты". Паведамлялася пра цяжкае раненне Батуліна, якога шпіталізавалі. Пазней стала вядома, што загінуў Руслан Абломаў ("Русік"), украінец, які ваяваў поплеч з беларусамі.

Летась Радзівон Батулін быў удзельнікам праграмы Еўрарадыё “Ідэя Х”.

Паранены ў начным рэйдзе ва Украіне добраахвотнік Батулін напісаў пра свой стан
t.me/kepskiya_geny

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі