Ва Украіне загінуў добраахвотнік Руслан Абломаў

 Руслан Абломаў ("Русік") / t.me/BDK022
 Руслан Абломаў ("Русік") / t.me/BDK022

Ва Украіне загінуў Руслан Абломаў ("Русік"), украінец, які ваяваў поплеч з беларусамі. Адбылося гэта "падчас выканання баявога задання", паведамляе Беларускі добраахвотніцкі корпус. "Са зброяй у руках, як сапраўдны Ваяр, аддаў жыццё на полі бою за Волю Украінскага Народа! Навекі Слава Герою!" — піша БДК.

У загінулага засталася маленькая дачка. Для сям'і Абломава збіраюцца ахвяраванні.

Верагодна, Руслан Абломаў загінуў падчас начнога рэйду спецназаўцаў праз Дняпро на пазіцыі расіян каля Новай Кахоўкі. Тады быў цяжка паранены беларускі добраахвотнік Радзівон Батулін ("Гена"). Беларускі добраахвотніцкі корпус пісаў, што "ёсць страты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі