У аэрапорце Сеула з восені жывуць расіяне, якія ўцяклі з Расіі ад мабілізацыі

Трое з пяці расіян, якія жывуць у аэрапорце / koreatimes.co.kr
Трое з пяці расіян, якія жывуць у аэрапорце / koreatimes.co.kr

У аэрапорце Сеула з восені жывуць расіяне, якія ўцяклі з Расіі ад мабілізацыі на вайну ва Украіне. Як піша koreatimes.co.kr, іх пяць чалавек. Студэнт з Буратыі Уладзімір Марактаеў кажа, што з'ехаў з сябрамі за мяжу ў верасні 2022-га адразу пасля атрымання позвы. Спачатку на машыне ён заехаў у Манголію, адкуль паляцеў на Філіпіны, а далей — у Паўднёвую Карэю. Там ён спадзяваўся атрымаць бежанства. Але ў выніку з лістапада расіянін жыве ў аэрапорце.

Мінюст Паўднёвай Карэі не лічыць ухіленне ад мабілізацыі паважнай прычынай для атрымання статуса бежанца. Пяці расіянам, а сярод іх і Марактаеву, адмовілі. З аэрапорта яны не могуць выйсці, і жывуць у ім. Харчаванне мужчыны атрымліваюць ад карэйскіх уладаў. Але працягвацца гэта бясконца не можа — толькі да разгляду апеляцыі на рашэнне Мінюста Паўднёвай Карэі. Далей расіян можа чакаць дэпартацыя на радзіму.

Чакаецца, што ўжо ў студзені ў Расіі адбудзецца другая хваля мабілізацыі.

У аэрапорце Сеула з восені жывуць расіяне, якія ўцяклі з Расіі ад мабілізацыі
koreatimes.co.kr

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі