PunKrot выпускае альбом, які называе творам мастацтва (ацаніць)

Па словах вакаліста PunKrot Мікалая Кротава, асноўным штуршком у стварэнні альбома пад назвай “Пан Крот” сталі змены ў складзе. З 20 гатовых кампазіцый для пласцінкі абралі 11 трэкаў, астатнія музыкі вырашылі пакінуць для будучых сінглаў, складанак ды проста канцэртаў.

“Адбіралі тыя песні, што бліжэй па стылі і па сэнсе — каб атрымаўся сапраўдны твор мастацтва! — распавядае пра новы альбом Мікалай. — У многіх песнях прысутнічаюць пратэсты супраць некаторых рэчаў, пра якія кожны можа самастойна задумацца пры праслухоўванні. А ўвогуле, альбом накіраваны на пазітыў і веру ў лепшае”.

Запіс альбома адбываўся на Chameleon Studio з красавіка па ліпень 2013 года. Канцэртная прэзентацыя дыска запланаваная на 27 верасня ў сталічым Rocker Bar.

Паслухаць альбом можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі